У гады Другой сусветнай вайны лагер смерці Трасцянец, створаны восенню 1941 года на паўднёвы ўсход ад Мінска, стаў найбуйнейшым у Беларусі і на той тэрыторыі Савецкага Саюза, што была акупавана немцамі. Па колькасці ахвяр фашызму Трасцянец стаў чацвёртым пасля Асвенцыма, Майданека і Трэблінкі.