Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. Мінску інфармуе аб змяненні з 01 ліпеня 2023 года заканадаўства, якое рэгулюе выплату рамеснага збору.
З 1 ліпеня 2023 года фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, у дачыненні да такой дзейнасці абавязаны прымяняць падатак на прафесійны даход пры адсутнасці адпаведных рашэнняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб праве прымяняць збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці.
Пры наяўнасці рашэнняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў асобы, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, маюць права з 1 ліпеня 2023 года ў дачыненні да такой дзейнасці прымяняць збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці замест падатку на прафесійны даход.
Для прыняцця рашэння аб праве прымяняць збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці неабходна звяртацца ў адміністрацыі раёнаў па месцы рэгістрацыі, у якіх створаны адпаведныя камісіі.
Тэлефоны кантакт-цэнтра па растлумачэнню пытанняў прымянення збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці, падатку на прафесійны даход – 189, (017)229-79-79.
Падрабязная інфармацыя аб парадку прымянення падатку на прафесійны Даход, падаткаабкладання рамеснай дзейнасці, размешчана на сайце Міністэрства па падатках і зборах nalog.gov.by.









