З 18 па 21 ліпеня на спартыўных пляцоўках універсітэта МНС і стадыёна «Дынама» сілу, цягавітасць і майстэрства ў Адкрытым чэмпіянаце па пажарна-выратавальным спорце пакажуць знакамітыя чэмпіёны і маладыя спартсмены.
21 ліпеня на стадыёне «Дынама» пройдзе таварыскі матч па футболе паміж зборнымі МНС Беларусі і МНС Расіі. Узначаляць каманды кіраўнікі выратавальных ведамстваў-Вадзім Сіняўскі і Аляксандр Куранкоў. Пасля футбольнага спаборніцтва для гасцей мерапрыемства выступіць гурт»Аўра”.
22 ліпеня жыхароў і гасцей сталіцы чакаюць: урачысты парад, пляц-канцэрт узвода ганаровай варты ўніверсітэта МНС, парад плаўсродкаў на рацэ Свіслач з паказальнымі выступленнямі работнікаў авіяцыі МНС і водная феерыя. Працягнуцца мерапрыемствы ля Палаца спорту: там размесцяцца выстава пажарнай тэхнікі і ўзбраення і горад «Агняград» з конкурсамі і віктарынамі ад ратавальнікаў, а таксама пройдзе святочны канцэрт!
Уваход на мерапрыемствы вольны!
Чакаем вас на святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы Беларусі!
Рэсурс: mchs.gov.by









