Адзіны нумар 139. У Мінску адкрыўся кантакт-цэнтр дзяржаўных сацыяльных паслуг.
Хочаце атрымліваць актуальную інфармацыю аб магчымасцях дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, але стаміліся ад бясконцых тэлефонных званкоў і пошуку звестак на сайтах устаноў?
1️⃣3️⃣9️⃣-контакт – кантакт-цэнтр дзяржаўных сацыяльных паслуг, дзе вам аператыўна, дакладна і даступна дапамогуць знайсці адказы на пытанні, якія тычацца прадастаўлення мер сацыяльнай абароны, сацыяльных паслуг і дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі.
📲 Кантакт-цэнтр працуе з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 20.00. Адзіны нумар тэлефона – 139-для абанентаў стацыянарнай і сотавай рухомай электрасувязі (“Белтэлекам”, МТС, А1, “БеСТ”)









