Паштовы адрас:

220088 г. Мінск,
вул. Іванаўская 43А

Кантакт-цэнтр:

+375 (17) 230-27-37
+375 (29) 653-57-37

Главная » Новости » В Минске с размахом отпразднуют 170-летие со дня образования пожарной службы Беларуси!

У Мінску з размахам адсвяткуюць 170-годдзе з дня ўтварэння пажарнай службы Беларусі!

З 18 па 21 ліпеня на спартыўных пляцоўках універсітэта МНС і стадыёна «Дынама» сілу, цягавітасць і майстэрства ў Адкрытым чэмпіянаце па пажарна-выратавальным спорце пакажуць знакамітыя чэмпіёны і маладыя спартсмены.

21 ліпеня на стадыёне «Дынама» пройдзе таварыскі матч па футболе паміж зборнымі МНС Беларусі і МНС Расіі. Узначаляць каманды кіраўнікі выратавальных ведамстваў-Вадзім Сіняўскі і Аляксандр Куранкоў. Пасля футбольнага спаборніцтва для гасцей мерапрыемства выступіць гурт»Аўра”.

22 ліпеня жыхароў і гасцей сталіцы чакаюць: урачысты парад, пляц-канцэрт узвода ганаровай варты ўніверсітэта МНС, парад плаўсродкаў на рацэ Свіслач з паказальнымі выступленнямі работнікаў авіяцыі МНС і водная феерыя. Працягнуцца мерапрыемствы ля Палаца спорту: там размесцяцца выстава пажарнай тэхнікі і ўзбраення і горад «Агняград» з конкурсамі і віктарынамі ад ратавальнікаў, а таксама пройдзе святочны канцэрт!

Уваход на мерапрыемствы вольны!

Чакаем вас на святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню пажарнай службы Беларусі!

Рэсурс: mchs.gov.by