Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і моладзь прадпрыемства прынялі ўдзел 13.05.2023 у дыялогавай пляцоўцы «Подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне» і праглядзе кінафільма «Праведнік» ( Малая зала філіяла « Кінатэатр «Піянер»)
На экране апісваюцца падзеі 1942 гады. Афіцэр Чырвонай арміі Мікалай Кісялёў атрымлівае загад вывесці з акупаваных беларускіх земляў за лінію фронту звыш двухсот яўрэяў – старых, жанчын і дзяцей, якія цудам пазбеглі расправы. Змучаным голадам людзям, якія страцілі родных і ледзь не звар’яцелі ад перажытага жаху, трэба было прайсці пешшу па лясных сцежках сотні кіламетраў, каб здабыць надзею на выратаванне і веру ў будучыню.