Паштовы адрас:

220088 г. Мінск,
вул. Іванаўская 43А

Кантакт-цэнтр:

+375 (17) 290-57-37
+375 (29) 653-57-37

Главная » Паспортизация » Продление паспорта средства наружной рекламы

Падаўжэнне пашпарта сродку вонкавай рэкламы

Для падаўжэння пашпарты вонкавай рэкламы рэкламараспаўсюджвальнік не раней, чым за 2 месяцы і не пазней, чым за 20 дзён да заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, прадстаўляе ў КВУП «Мінскрэклама» наступныя дакументы:
  1. Раней выдадзены дазвол на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы.
  2. Ліст або іншы дакумент аб згодзе ўласніка месца размяшчэння сродку вонкавай рэкламы (далей – уласнiк) або ўпаўнаважанага асобы на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы – калі месца размяшчэння сродку вонкавай рэкламы знаходзіцца ў рэспубліканскай або прыватнай уласнасці, за выключэннем выпадку, калі ўласнік (ўпаўнаважаная асоба) і рэкламараспаўсюджвальнік з’яўляюцца адной асобай.
    Пры размяшчэнні сродку вонкавай рэкламы на маёмасці, што знаходзіцца ў сумеснай уласнасці некалькіх асоб, – дакументы, якія пацвярджаюць згоду уласнікаў на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы, у колькасці, неабходным у адпаведнасці з заканадаўствам для прыняцця такіх рашэнняў (копія пратакола агульнага сходу або пісьмовага апытання уласнікаў, іншы прадугледжаны заканадаўствам дакумент) (Узор пісьмовай згоды ўласніка месца размяшчэння рэкламнай канструкцыі).
  3. Дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы за афармленне пашпарта сродку вонкавай рэкламы (згодна з дзеючым прэйскуранта з аплатай па рэквізітах КВУП “Мінскрэклама”), за выключэннем выпадку афармлення такога пашпарта на тэхнічны сродак, які спецыяльна прызначаны і (або) выкарыстоўваецца выключна для размяшчэння сацыяльнай рэкламы.
Атрымаць рахунак-фактуру на аплату можна ў бухгалтэрыі КВУП «Мінскрэклама» (па адрасе: вул. Іванаўская, 43А).

Звяртаем увагу!
У выпадку атрымання рэкламараспаўсюджвальнікам пісьмовай адмовы мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ў прадастаўленні права (узгадненні падаўжэння) на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы просім накіраваць на адрас КВУП «Мінскрэклама» ліст аб ануляванні заявы, па якім была атрымана адмова. При паўторным размяшчэнні сродку вонкавай рэкламы, падаць у КВУП «Мінскрэклама» новую заяву і пакет неабходных дакументаў.

Прэйскурант на падаўжэнне пашпарта вонкавай рэкламы 


Вашы кансультанты:

Ірына Давідзюк, Надзея Вежнавец
факс: +375 (17) 294-13-98
дзяжурны інспектар:
+375 (17) 290-57-37
+375 (29) 653-57-37
(у галасавым меню пункт 1-1)